Болталка
Юмор в стихах
Верш на беларускай мове
У хлеўчыку
Нашым курам у хлеўчыку
На жэрдках не сядзіцца
І пры пеўні /хлопчыку
Пачалі сварыцца.
Хто з іх прыгажэйшая
І чый лепей грэбень,
Чые лапы страйнейшыя
І хто каму патрэбен.
Адна другой кажа:
«Тарка ты рабая,
Не патрэбна пеўню ты,
У яго ёсць другая»
І тая ж не змоўчала:
«Ты чорная, як сажа,
Каму ты патрэбна,
Кожны гэта скажа»
Нясу я яйкі большыя,
Дробязь у цябе
І хвост у мяне лепшы,
Драны на табе.
Дуркеша ты. аблезлая
І дзёўб яе ў бок,
Аж перья паляцелі
На пеўня і палок.
Певень слухаў важна
І кажа: «Цыц, Эдем,
Вы усе мае наложніцы-
А гэта мой гарэм.
Будзеце сварыцца-
Я тады пайду.
Дабранач аставацца-
Я других знайду!
Хоць дуркешы, але зразумелі,
Без пеўня няма як
І яйкі не будуць несці,
Ды не будзе куранят.
Куры зразу змоўклі,
У перья дзюбы сунулі
Лапы падабралі
І хуценька заснулі.
Чытайце, калі ласка, на роднай мове!
У тралейбусе
1.У тралейбус села ранкам
З цяжарам узнялася.
Бо паляцела носам з ганку,
Ледзве даплялася.
2. Стала збоку, каля ног
Торбу кінула і стаю я ціха
Хтосці штурхае ў бок,
Як на тое ліха.
3. Гэта кантралер паўзе
Правяраць квіточки,
Нагі паставіць німа дзе,
А яна, як бочка.
4. Хтосьці ногі адтаптаў
Тыцнуў у бачыну,
Па інэрцыіі садраў
Шапку з галавы дзяўчыны.
5. Да прыпынку пад, язджаўшы
Тралейбус супыніўся,
Увесь люд, што тут стаяў
Кулем пакаціўся.
6. Бачылі б Вы людзі добрыя,
Што тут адбылося
Рукі, ногі, шапкі, торбы-
Усе пераплялося.
7. Кантралер на ўсіх раве
«Квіткі пакажыце».
І па ўсіх паўзе, паўзе
І кажа «Не крычыце»
8. Гузікаў ніводнага няма
І шапка на патыліцы,
Шалік боўтаецца ззаду
А холодна на вулицы.
9.Але ж трэба выпаўзаць
З гэтай мешаніны.
Зразумела, што сказаць,
Ездзіць лепей на машыне.
У печы
У печы крыжыкам дровы складаюць,
Трэскі, паперу, кідаюць усё.
Потым запалку падносяць і дровы пылаюць
І з печы ў хату ідзе цяпло.
І тут у печ улез чыгун вялікі,
Амаль даверху бульба там,
Другога меншага паставілі вілкі,
Каб есці было, што малым парсюкам.
Маленькі чыгунок са стравай гаспадарчай
Улез паціху і стаў на вуглі
І кажа суседзям «Што Вы тут, пузатыя,
Усё месца ў печы занялі».
Маўчы, байструк, варыся ты паціху,
Хіба ня бачыш, якія вялікія мы.
Сам маленькі, чорны і нязграбны
Глядзі, каб з печы не вылецеў ты.
Я хоць маленькі і не зграбны,
Але страву вару для людзей,
А ты вялікі, важны і пузаты,
А корміш толькі свіней ды курэй.
14.10-14.37
Как я вам благодарна! Уже столько лет не читала ничего на роднай мове…
Вот прочитала и плачу, пишите еще.